19 лістапада ў 17:40 на аўтадарозе Гоза – Астравец 21-гадовы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем  «Лада Прыёра», рухаўся ў напрамку Астраўца. На 19-м кіламетры ён наехаў на лася, які выбег на дарогу, паведамляе УУС Гродна.  Пасля сутыкнення аўтамабіль з’ехаў у кювет.

Удар прыйшоўся на бок кіроўцы, які памёр на месцы здарэння.

22-гадовы і 25-гадовы пасажыры з траўмамі шпіталізаваны ў мясцовую бальніцу. Усе грамадзяне Расійскай Федэрацыі.

Крыху раней кіроўца прыцягваўся за кіраванне аўтамабілем з плёнкавымі пакрыццямі. Таніроўка шкла, у тым ліку і лабавога, магчыма, адбілася на бачнасці дарогі з месца кіроўцы. Ці былі ўдзельнікі аварыі прышпіленыя рамянямі бяспекі, а таксама з якой хуткасцю рухаўся аўтамабіль да сутыкнення, высветліцца ў ходзе праверкі.

Ўчастак, дзе адбылося ДТЗ, пазначаны святлодыёднымі дарожнымі знакамі «Дзікія жывёлы». Лось пасля ДТЗ загінуў.