Кароткачасовы дождж і мокры снег прагназуюць у Беларусі 22 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Заўтра будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца кароткачасовы дождж, мокры снег. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні ўмераны, ноччу па паўднёвым усходзе парывісты.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, ноччу па паўночнай палове 2-6 градусаў ніжэй за нуль.