Фота 53news.ru.

Беларуская нацыянальная каманда па скачках на батуце паспяхова выступіла на 35-м чэмпіянаце свету, які завяршыўся ў Баку (Азербайджан), паведамляюць у Нацыянальным алімпійскім камітэце.

У камандным заліку мужчынская каманда – Іван Літвіновіч, Алег Рабцаў, Андрэй Буйло і Аляксей Дудараў – паднялася на верхнюю прыступку пастамента.