Віляйчук Уладзілаў Хмарэнка (крайні справа) падчас узнагароджання. Фота uomoik.gov.by.

Лепшым на Міншчыне ў гэтых спаборніцтвах стаў Уладзіслаў Хмарэнка з Вілейскай гімназіі №2, паведамляюць у галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

19 лістапада ў Мінскай вобласці прайшоў абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай пісьменнасці сярод навучэнцаў.

У Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі спаборнічалі 68 навучэнцаў з усіх раёнаў вобласці і горада Жодзіна, якія сталі пераможцамі раённага этапа.

Удзельнікам інтэлектуальнага спаборніцтва неабходна было адказаць на 30 пытанняў адкрытага тыпу ў галіне фінансавай пісьменнасці. Сярод тэмаў, якія былі прапанаваныя: асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, ўклады (дэпазіты), пазыка, лічбавай банкінг, дзейнасць Нацыянальнага банка, манетарная палітыка, страхаванне, падаткі і зборы, інвестыцыі, каштоўныя паперы, фінансавая матэматыка і іншае.

Ацэньвала працу школьнікаў журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнага банка, Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, выкладчыкі эканамічных дысцыплін з устаноў адукацыі горада Мінска.