Скрадзенае сена. Фота УУС мінаблвыканкама.

Крадзеж у сельскай гаспадарцы заўважылі і раскрылі міліцыянеры з Маладзечна.

Участковым інспектарам стала вядома, што з калгаснага поля паблізу вёскі Засценкі ў Цюрлёўскім сельсавеце скралі сена. Папярэдне ўстанавілі, што да знікнення датычны раней не судзімы 65-гадовы жыхар вёскі Насілава Маладзечанскага раёна. Падазрэнні міліцыі пацвердзіліся.

Прыбыўшы дамоў да мужчыны, яны знайшлі на яго прысядзібным участку 29 рулонаў сена.

Фігурант прызнаўся, што вывозіў сена, калі было цёмна на аўтамабілі ВАЗ з прычэпам і складаў у сябе ў двары. За адзін рэйс грузіў па два рулоны. Выбраў поле, што бліжэй да дома. На перавозку 29 рулонаў пайшло сем гадзін. Па словах фігуранта, ён скраў сена, каб карміць свойскую жывёлу.

Налічылі 1 500 рублёў матэрыяльнага ўрону гаспадарцы. Сена ў вяскоўца забралі і вярнулі назад. Узбудзілі крымінальную справу за крадзеж. Па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса падазраванаму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.