Пра гэта паведамляюць на Беларускай чыгунцы. Ужо адкрыты продаж білетаў.

Ад 13 снежня даехаць з Маладзечна і Вілейкі ў Брэст і вярнуцца назад можна будзе на цягніках 658Б «Брэст Цэнтральны — Полацк» і 657Б «Полацк — Брэст Цэнтральны».

З Брэста цягнік будзе адпраўляцца ў 20.29, а ў Маладзечна прыбудзе ў 7.28, у Вілейку – у 8.14.

У адваротным кірунку, з Полацка, цягнік адправіцца ў 17.43. У Вілейцы будзе ў 20.20, у Маладзечне – у 20.46. У Брэст з Маладзечна цягнік адправіцца ў 21.17.