Пасля ДТЗ.

Сёння каля 12.00 здарылася аварыя на трасе Р-28 Мінск-Маладзечна-Нарач у Красным. Пацярпеў непаўналетні пасажыр. Падрабязнасці расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечанскага РАУС Дыяна Галуза:

– 20-гадовы кіроўца, жыхар пасёлка Мачулішчы, на аўтамабілі «Урал 4320» каля дома 185 па вуліцы Першамайскай у Красным пасля прыпынку на ўзбочыне пачаў рухацца ў бок Маладзечна. Ён не саступіў дарогу аўтамабілю «Пежо Баксёр», які ехаў па паласе ў спадарожным кірунку. За рулём быў 25-гадовы маладзечанец. Аўтамабілі сутыкнуліся.

У выніку ДТЗ цялесныя пашкоджанні атрымаў 14-гадовы пасажыр «Пежо Баксёр». Матэрыялы праверкі ў АДАІ.

ДТЗ у Красным.

Фотаздымкі забяспечаныя Дыянай Галуза.