Аўтамабіль пасля ДТЗ. Фота АДАІ Вілейшчыны.

ДТЗ у Касцяневічах адбылося сёння, каля 12.40. 

Плот таксама пацярпеў. Фота АДАІ Вілейшчыны.

– 31-гадовы кіроўца аўтамабіля «Вольва» не ўлічыў хуткасць, умовы надвор’я. У выніку машыну занесла і яна сутыкнулася з бетоннай агароджай. Ніхто не пацярпеў. У аўтамабіля – механічныя пашкоджанні, – расказаў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Вілейскага РАУС Юры Высоцкі.

Месца здарэння. Фота АДАІ Вілейшчыны.