Падчас аварыі. Фота забяспечанае АДАІ Маладзечна.

АДАІ Маладзечанскага РАУС шукае сведак і відавочцаў аварыі, што здарылся 19 верасня недалёка ад Старога Места.

У 21.12 кіроўца 49-гадовы жыхар Вілейшчыны ехаў за рулём аўтамабіля «Нісан Альмера Ціна» па вуліцы Віленскай у кірунку вуліцы Чарняхоўскага ў Маладзечне. Каля дома 201 ён наехаў на маладзечанку, якая пераходзіла дарогу па абазначаным нерэгулюемым пешаходным пераходзе. Жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні.

ДАІ просіць сведкаў і відавочцаў здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вуліца Дудко, 1-18 ці па тэлефоне (8 0176) 74-01-40, 74-01-43 альбо 102.