На стаяцы побач з гандлёвым цэнтрам. Фота Аксаны Ярашонак.

Заўтра, 25 лістапада, пачынаецца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Зімовыя шыны – бяспека для машыны!».  А 26 лістапада пад гэтым жа дэвізам Дзяржаўтаінспекцыі АДАІ Маладзечанскага і Вілейскага РАУС правядуць Адзіны Дзень Бяспекі Дарожнага Руху. Мерапрыемствы працягнуцца да 5 снежня.

У гэты перыяд супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правераць, як кіроўцы падрыхтавалі свае аўтамабілі да эксплуатацыі зімой.  У першую чаргу, правераць «непераабуты» транспат. Таксама прадстаўнікі дарожнай міліцыі правядуць маніторынг стану праезнай часткі, утрымання вуліц і дарог у бяспечным для дарожнага руху стане, выступяць з прафілактычнымі гутаркамі ў працоўных калектывах.

Як паказвае статыстыка, у зімовы перыяд колькасць дарожна-транспартных здарэнняў узрастае ў разы. Прычынай таму – дрэнная бачнасць і нездавальняючы стан праезнай часткі. Непагадзь, мокры асфальт, бруд ствараюць неспрыяльную дарожную абстаноўку. У такое надвор’е пагаршаецца счапленне аўтамабільных шын з дарожным

пакрыццём і тармазны шлях аўтамабіля павялічваецца. І нават нязначнае перавышэнне хуткасці можа прывесці да сур’ёзнага ДТЗ.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што дзеючым заканадаўствам прадугледжваецца абавязковае выкарыстанне ад 1 снежня па 1 сакавіка зімовых шын на аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да трох з паловай тон легкавых і грузапасажырскіх аўтамабілях масай звыш трох з паловай тон, а таксама аўтобусах масай да пяці тон. Зімовыя шыны ўсталёўваюцца на ўсіх колах. Пакрышкі, прызначаныя для эксплуатацыі на

абледзянелым або заснежаным дарожным пакрыцці, павінны быць пазначаныя маркіраванымі знакамі ў выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай ўнутры яе альбо знакамі «М + S», «М & S», «М S» або «All Seasons».

За несвоечасовае абсталяванне транспартных сродкаў зімовымі шынамі прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да адной базавай велічыні. Паўторнае такое парушэнне на працягу года цягне адказнасць ад двух да пяці базавых велічынь – ад 58 да 145 рублёў.