Фота giorno-dentale.com.

Пакуль такую акцыю вырашылі правесці на працягу трох дзён – 25, 26 і 27 лістапада, расказала загадчыца аддзялення клініка-дыягнастычнай лабараторыі Вілейскай ЦРБ Вікторыя Клімовіч.

– У розыгрышы будуць удзельнічаць людзі, якія прыйдуць за першай дозай вакцыцы ў чацвер, пятніцу або суботу. Усіх, хто вакцынуецца, мы запісваем у журнал пад пэўным нумарам. Пасля сярод гэтых нумароў правядзём розыгрыш асобна за кожны з трох дзён. У журнале знойдзем тэлефон і паведамім пераможцам пра выйгрыш, – расказала Вікторыя Рыгораўна.

Атрымаецца тры падарункі. Гэта будзе сертыфікат або на масаж, або на касметычныя працэдуры.

Магчыма, са сваімі падарункамі да бальніцы далучацца і іншыя вілейскія арганізацыі.

Акцыю прыдумалі работнікі ЦРБ, каб стымуляваць людзей прышчапляцца ад каронавіруса.