Галоўны доктар Валожынскай ЦРБ Павел Ганчар і міністр аховы здароўя Дзмітры Піневіч. Фота Мінздароўя.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінздароўя.

На чарговым пасяджэнні калегіі Міністэрства аховы здароўя міністр Дзмітры Піневіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў першыя сведчанні аб медыцынскай акрэдытацыі арганізацыям аховы здароўя.

Уручаючы сведчанні, міністр адзначыў, што першыя пасведчанні ўручаюцца кіраўнікам устаноў аховы здароўя, якія не толькі выканалі крытэрыі медыцынскай акрэдытацыі па ўсіх заяўленых профілях, але і змаглі прадэманстраваць унікальны досвед, укараненне уласных распрацовак па арганізацыі лячэбнага працэсу і догляду за пацыентамі.