Фота ryazpressa.ru.

14 лістапада грамадзянін Л. у паляўнічых угоддзях Ільянскага лясніцтва на рацэ Ілія паблізу вёскі  Беражок незаконна паляваў на бабра. Мужчына выкарыстаў для гэтага дзве пасткі і здабыў адну жывёліну вагой 23 кілаграмы, расказалі ў Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага асяроддзя.

Мужчына не меў дазволу на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічай пуцёўкі.

Месца незаконнага палявання. фота забяспечанае інспектарамі.

Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, склала 70 базавых велічынь. На сёння гэта 2030 рублёў. Кошт незаконна здабытай прадукцыі – сем базавых велічынь 203 рублі.

Сваімі дзеяннямі мужчына ўчыніў адміністрацыйнае правапарушэнне, адказнасць за якое прадугледжаная часткай 1 артыкула 16.27 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф ад 10 да 30 базавых велічынь.

Калі Вам стала вядома пра факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць паведамляць пра гэта на «тэлефон даверу» +375 (17) 390-00-00 альбо па тэлефоне +375 (1797) 41-8-98. Уся атрыманая інфармацыя ў абавязковым парадку будзе праверана.