Забаронены дыванок. Фота danger.gskp.by.

Днямі яны з’явіліся ў Рэестры небяспечнай прадукцыі. 

Гэта «Дыванок» і «Дзіцячая каруселька».

Цацкі «Дыванок» артыкул 161-НС

Вытворца: «NAZEER TRADING COMPANY LIMITED», Кітай.

У апісанні тавару гаворыцца, што павярхоўнае афарбоўванне і размалёўка цацак-бразготак і цацак, якія дзіця можа ўзяць у рот, не дапускаецца. А ў гэтым камплекце з дыванком пастаўляюцца падвясныя здымныя элементы – бразготкі, на якіх павярхоўнае афарбоўванне ёсць.

Забароненая каруселька. Фота danger.gskp.by.

Цацка «Дзіцячая каруселька» артыкул 96-ХК

Вытворца: «NAZEER TRADING COMPANY LIMITED», Кітай.

У апісанні паведамляюць, што ў цацках забараняецца выкарыстанне сістэм лазернага выпраменьвання ўсіх тыпаў. А ў карусельцы сістэмы лазернага выпраменьвання ёсць.

Ад 27 лістапада тавары павінны знікнуць з паліц крам. Калі раптам заўважыце, не купляйце.