Фота 1zoom.me.

Ад 1 снежня падлягаюць нагляду бытавыя халадзільнікі і маразільнікі, шыны і пакрышкі пнеўматычныя гумовыя новыя.

У суб’екта гаспадарання на дату ўвядзення нагляды – 1 снежня – могуць быць у наяўнасці рэшткі такіх тавараў. Саветам Мiнiстраў ўсталяваная неабходнасць прадстаўлення звестак аб рэштках тавараў, якія падлягаюць нагляду.

Адпаведна, суб’екты гаспадарання павінны правесці інвентарызацыю вышэйзгаданых тавараў, скласці інвентарызацыйны вопіс і падаць у падатковыя органы па месцы пастаноўкі на ўлік звесткі пра  рэшткі тавараў, якія ёсць на дату ўключэння іх у пералікі. Інакш з 1 снежня нельга будзе праводзіць ніякія  аперацыі, звязаныя з абаротам такіх тавараў.

Падатковая інспекцыя паведамляе, што на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах у частцы «нагляд за таварамі», а таксама на сайце Маладзечанскага райвыканкама у рубрыцы «Падаткаабкладанне» размешчаны пакрокавы алгарытм дзеянняў суб’ектаў гаспадарання пры прадстаўленні звестак  пра рэшткі тавараў, якія падлягаюць нагляду.