Фота se7en.ws.

Падвялі вынікі дыстанцыйнай алімпіяды па хіміі сярод школьнікаў Мінскай вобласці, паведамляюць у галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама. З нашага рэгіёна – тры пераможцы. Усе – дзесяцікласнікі.

Анастасія Бародзіч і Мікіта Світо з Мядзельскай гімназіі занялі першыя месцы. Яны набралі аднолькавы агульны бал – 15,35. Абодвух рыхтавала настаўніца Наталля Анатольеўна Клімовіч.

Маладзечанец Уладзіслаў Семяняка з гімназіі-каледжа мастацтваў заняў трэцяе месца. Яго агульны бал – 10,38. Рыхтавала Уладзіслава настаўніца Алена Віктараўна Храмцэвіч.