Гэтая падзея адбудзецца ў межах абласной акцыі, паведамілі osh.by у мясцовым райвыканкаме. 

Таксама да 1 снежня павінны ўпрыгожыць фасады будынкаў, у самых наведвальных месцах горада з’явяцца гірлянды. Жыхароў чакае навагодняе шэсце казачных персанажаў і некалькі навагодніх сюрпрызаў.

У горадзе зробяць тэматычныя фотазоны, плануюць конкурс на лепшае ўпрыгожванне сярод устаноў і прадпрыемстваў.