Фота DELFI / Josvydas Elinskas.

Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс інфармаваў BNS, што грузавік спынілі 25 лістапада ў Медынінкай пасля абеду, паведамляе delfi.lt.

– З Беларусі ехаў грузавы аўтамабіль, пагранічнікі праверылі – адкрылі дзверцы прычэпа, і там было чацвёра мужчын, якія назваліся іракцамі ля самага грузу”, – сказаў прадстаўнік пагранведамства.

Па ягоных словах, грузавік зарэгістравалі ў Беларусі, за рулём быў беларус. Іракцаў і кіроўцу дапыталі.