Фота aussiedlerbote.de.

У Будслаўскім касцёле плануюць зрабіць кірмаш, на які кожны ахвотны можа прынесці свае падарункі і кожны ахвотны можа забраць сабе нейкую рэч за любую суму ахвяравання, паведамляе тэлеграм-канал Адновім Будслаў разам.

Прапануюць прыносіць сувеніры, статуэткі, гліняны посуд, карціны, цацкі…

 Усё, што вы ўмееце рабіць, усю вашу творчасць, адзначаюць арганізатары.

Збор да 19 снежня, затым пачнецца кірмаш.

Усе атрыманыя грошы накіруюць на рэстаўрацыю Будслаўскага касцёла.

Прыносціь падарункі можна ў Будслаўскі касцёл або ў касцёл на Залатой Горцы ў Мінску (праспект Незалежнасці, 44а).