Здарэнне адбылося сёння, каля 13.00, каля вёскі Грыгаркі Крывасельскага сельсавета.

За рулём быў 22-гадовы жыхар вёскі Балашы. Кіроўца не ўлічыў умовы надвор’я, няправільна выбраў хуткасны рэжым, з’ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам.

Кіроўца не пацярпеў, у мужчыны – механічныя пашкоджанні, расказаў старшы дзяржаўтаіспектар АДАІ Вілейскага РАУС Юры Высоцкі.

Фотаздымкі з месца здарэння забяспечаныя Юрыем Высоцкім.