Фота ganc-chas.by.

ААТ «Брэсцкая друкарня» паведаміла, што не будзе працягваць з выдаўцом газеты «Ганцавіцкі час» дамову на паліграфічныя паслугі, расказалі нашы калегі з Ганцавічаў. 

Тэрмін дзеяння дамовы заканчваецца ў канцы 2021 года, такім чынам друкавацца ў Брэсце ў 2022 годзе недзяржаўная рэгіянальная газета ўжо не зможа.

Паведамленне аб скасаванні дамовы за подпісам намесніцы дырэктара Брэсцкай друкарні Ірыны Іванісік прыйшло на электронны адрас рэдакцыі газеты 30 лістапада. Дагэтуль цягам многіх гадоў рэдакцыя рэгулярна і сваечасова аплочвала паслугі, каб надрукаваць газету.

Газета выходзіла 20 гадоў.