На месцы смяротнай аварыі. Фота ТАСС.

Аварыя здарылася ў сераду раніцай на 105-м кіламетры аўтадарогі Бранск — Навазыбкаў — мяжа з Беларуссю каля Унечы. Кіроўца мікраўтобуса «Фальксваген Транспарцёр» выехаў на узбочыну дарогі і ўрэзаўся ў электрычны слуп.

Аўтобус з’ехаў у кювет і перакуліўся. Адзін пасажыр загінуў і яшчэ дваіх даставілі ў бальніцу з траўмамі, піша ТАСС.

Па дадзеных прэс-службы пракуратуры рэгіёна, мікрааўтобус не з’яўляецца рэйсавым, у ім ехалі грамадзяне Беларусі. «Загінулы і пацярпелыя – грамадзяне Беларусі, вярталіся дадому з Масквы. Аўтобус не рэйсавы, гэта прыватны транспарт», – паведамілі ТАСС у прэс-службе.