Аварыя здарылася 1 снежня каля 16.20 на 55 кіламетры аўтадарогі «Мінск-Маладзечна-Нарач», расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечанскага РАУС Дыяна Галуза. 

Па яе словах 51-гадовы кіроўца на аўтамабілі «МАН» пры сустрэчным раз’ездзе з «Рэно Логан», якім кіраваў 26-гадовы мужчына, судакрануўся з легкавіком.

У выніку «Рэно» з’ехала на правую па ходзе руху ўзбочыну, а пасля – у кювет. Кіроўца легкавіка, маладзечанец, атрымаў траўму вока асколкам шкла. Яго шпіталізавалі.