Фота DELFI / Josvydas Elinskas.

95,9 працэнта затрыманых у студзені — лістападзе кантрабандных цыгарэт паступілі з Беларусі, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

«Нягледзячы на самую вялікую праблему на мяжы з Беларуссю сёлета, памежнікі працягваюць змагацца з іншай з’явай: кантрабандай цыгарэт з Беларусі,» — заявілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Усяго, паводле дадзеных службы, за 11 месяцаў памежнікі знайшлі 2 410 197 пачкаў нелегальных цыгарэт. Найбольш частыя – «Фэст», «НЗ» і «Мінск.

Сёлета літоўскія памежнікі раскрылі 379 выпадкаў кантрабанды, каля 41 працэнта ўсіх канфіскаваных у 2021 годзе кантрабандных цыгарэт перавозіліся цягнікамі.

Хоць колькасць кантрабандных цыгарэт павялічылася, колькасць затрыманых па падазрэнні ў незаконнай перавозцы падакцызных тавараў або кантрабандзе зменшылася: гэта звязана са спробамі сёлета перавозіць больш буйныя грузы.