Гаворка ідзе пра спартсмена-інструктара футбольнага клуба «Смаргонь» Андрэя Штыгеля. Ён аб’яўлены персонай «нон грата» ў беларускім футболе за махлярства, звязанае са стаўкамі і дамоўнымі матчамі.

Такое рашэнне прыняла АБФФ на пасяджэнні Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях. Падставай стала інфармацыя прадстаўленая следчым камітэтам. 

Штыгеля разам з іграком магілёўскага «Дняпра» Алега Чмырыкава абвінавацілі ў подкупе ўдзельнікаў спаборніцтваў.

Сёлета Андрэй Штыгель правёў 20 матчаў за «Смаргонь» і яшчэ месяц таму выходзіў на поле. Чмырыкава дыскваліфікавалі на год і пакаралі штрафам. 

Андрэю Штыгелю – 27 год. Ён ураджэнец Гродна. Гуляў у гродненскім «Нёмане», пасля ў мінскім «Дынама», у жініўні 2015 яго аддалі на паўгадовую арэнду «Лідзе». Пасля былі «Нафтан» і «Гомель».

У студзені 2020 года Штыгеля ўжо адзін раз дыскваліфікавалі на год за дамоўныя матчы. Пасля пакарання падпісаў кантракт з ФК «Смаргонь».