Дом у Маладзечне, з якога ратавалі пенсіянера.

Намеснік главы Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітры Крутой расказаў, які падатак на нерухомасць будуць плаціць уладальнікі кватэр у гарадах, паведамляе АНТ.

– Не, гэта не ўвядзенне падатку, гэта адмена ільготы. Падатак сёння існуе ў сельскай мясцовасці для ўладальнікаў прыватных дамоў, якія плацяць яго ўжо 30 год. Калі зводзіўся гэты падатак у 1990-ыя, большая частка жыллёвага фонду ў горадзе – кватэры – былі дзяржаўнымі. Цяпер 95 працэнтаў кватэр прыватныя. Растлумачыць пры розніцы даходаў гараджан і вяскоўцаў, чаму адзін плаціць, а іншы не, немагчыма, – адзначыў Крутой.

Па яго словах, пенсіянеры, шматдзетныя, людзі з інваліднасцю не будуць плаціць гэты падатак. Для ўсіх астатніх ён будзе ад 20 да 50 рублёў.