Фота bah-bah.ru.

Феерверкі падаюцца прыгожымі і святочнымі, пакуль не задумваешся, якую шкоду яны наносяць. Забарону на піратэхніку ў Беларусі адмянілі на самым пачатку снежня.

У феерверках выкарыстоўваюць паліва, падобнае да ракетнага, якое ўтрымлівае небяспечныя перхлараваныя злучэнні. Яны не згараюць поўнасцю і паступова апускаюцца, забруджваючы глебу.

Выбухаючы, феерверкі разносяць па паветры таксічныя рэчывы, у асноўным злучэнні розных металаў, ад стронцыю да калію. Уздзеянне на арганізм гэтых злучэнняў узмацняецца за кошт таго, што яны змяшчаюцца ў мікраскапічных часцінках, якія лятаюць у паветры і трапляюць напрамую ў лёгкія.

Прычым, як паказваюць даследаванні, утрыманне небяспечных рэчываў у атмасферы можа назірацца праз некалькі дзён і нават тыдняў пасля свята.

Вось дадзеныя па даследаванні забруджвання феерверкамі падчас фестывалю ў іспанскай Жыроне. Фестываль праходзіў у Цэнтральным парку горада і там праводзілі даследванні.

Фонавыя канцэнтрацыі да феерверка былі перавышаныя па: стронцыю ў 86 разоў, па барыю ў 11 разоў, па кобальце ў 9 разоў, па свінцу ў 7 разоў, па медзі ў 5 разоў і гэтак далей.

Заўважнае павелічэнне ўтрымання гэтых элементаў было таксама вымерана за межамі парка, калі воблака забруджвання дрэйфавала над цэнтрам горада, і ўзровень некаторых металаў заставаўся падвышанымі на працягу некалькіх дзён пасля гэтай падзеі.

На прыродзе выкарыстанне петардаў і феерверкаў прыводзіць не толькі да забруджвання, але і вельмі небяспечнае для жывёл, якія адчуваюць стрэс ад гучных выбухаў.

І можа прывесці да гібелі птушак, якія губляюць арыентацыю ў паветры.

Наўрад ці вясёлае свята вартае ўсіх гэтым праблем. Тым больш, што вясёлым яго можна зрабіць і без выбухаў і небяспечных хімікатаў.