Падчас адной з мінулых акцый.

8 снежня ў Маладзечне запусцілі штогадовую дабрачынную акцыю ад сацыяльнай супольнасці «Бумеранг дабра» «Дзед Мароз пад прыкрыццём». Дзякуючы акцыі кожны ахвотны можа стаць добрым чараўніком, кажуць арганізатары.

Сутнасць акцыі наступная. На ялінцы, усталяванай ў ГЦ «Спадарожнік», вісяць паштоўкі з жаданнямі дзяцей-сірот і дзяцей з інваліднасцю Маладзечаншчыны. Любы чалавек, арганізацыя, кампанія сяброў можа прыйсці да ялінкі, выбраць жаданне дзіцяці, запоўніць анкету, купіць падарунак і стаць сапраўдным Дзедам Марозам пад прыкрыццём для аднаго з дзяцей.

Гатовы падарунак можна перадаць у дзіцячы цэнтр «Леголе» (ГЦ «Спадарожнік», будынак KFC, чацвёрты паверх).

А ў студзені падарункі ўручаць дзецям. Пасля гэтага кожны ўдзельнік атрымае справаздачу аб прадстаўленні падарунка на вайбер або па электроннай пошце.

А каб вам лягчэй было знайсці ялінку з пажаданнямі, глядзеце, як яна выглядае:

Фота забяспечанае арганізатарамі.