Мядзельская міжраённая інспекцыя нагадвае, што за незаконную высечку, выдаленне і перасадку,  пашкоджанне або знішчэнне дрэў, кустоў і іншай расліннасці прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць.

У адпаведнасці з артыкулам 16.17 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, штраф за незаконна высечаную ялінку або хвою для фізічнай асобы будзе ад 145 да 870 рублёў. Для індывідуальнага прадпрымальніка штраф складзе да 200 базавых – да 5 800, для юрыдычных асоб да 300 – значыць, да 8 700.

Танней святочнае дрэва будзе каштаваць на ёлачным базары, адзначаюць у інспекцыі.

Падчас падрыхтоўкі да навагодніх святаў работнікі Вілейскага доследнага лясгаса і Інспекцыі правядуць сумесныя рэйды па вызначэнні фактаў незаконнай вырубкі дрэў.

Вілейскі доследны лясгас плануе прадаць больш за тысячу навагодніх ялінак