Тыгр - сімвал наступнага года. Праца Таццяны Рогач.

Для ўдзелу ў заключыным этапе конкурсу журы абрала пяць прац з Вілейкі.

Гэта дэкаратыўная кампазіцыя «Зімовая казка» Ільі Самаля, навучэнца Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Хлопчык займаецца ў аб’яднанні па інтарэсах «Зрабі сам». Яго педагог – Сяргей Рыжэвіч.

Таксама адзначылі выраб «Карункавая завіруха». Аўтар – Яна Сяляўка, вучаніца СШ №6. Педагог – Вольга Саўчыц.

А яшчэ свяцільнік «Навагоднія рытмы», які пад кіраўніцтвам педагога Анатоля Прыца зрабіў навучэнец Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Іван Карзюк.

Зацікавіў журы і сувенірны набор «Віфліемскі цуд» Ігара Астроўскага, навучэнца Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі аб’яднання па інтарэсах «Зрабі сам». Педагог – Сяргей Рыжэвіч. А таксама тыгр ад Таццяны Рогач. Педагог – Анастасія Рогач.

Фота vileyka-edu.gov.by.