Следчы эксперымент на месцы здарэння. Фота sk.gov.by.

Мясцовы аддзел Следчага камітэта высвятляе абставіны забойства жыхаркі Ашмяншчыны.

Згодна з расследаваннем, у другой палове дня 29 кастрычніка 42-гадовы жыхар адной з вёсак выпіваў са сваёй сужытніцай і іх агульным знаёмым. Пасля фігурант выйшаў за дабаўкай алкаголю. Калі вярнуўся, заспеў сужытніцу са знаёмым.

У адпаведнасці з крымінальнымі матэрыяламі, ад рэўнасці мужчына нанёс не менш за два ўдары нажом у тулава суперніку, што выклікала сур’ёзныя траўмы, і прагнаў яго. Далей шэсць разоў пырнуў сужытніцу нажом у грудзі. Ад гэтага жанчына памерла на месцы.

Следчыя агледзелі месца здарэння, устанавілі карціну злачынства, забралі нож. Удзельнікаў дапыталі.

Падчас допыту абвінавачаны растлумачыў, што за апошнія гады выпівае амаль штодня. Часам на раніцу не памятае, з кім піў учора і што адбывался.

Дзеянні жыхара Ашмянскага раёна кваліфікавалі па частцы 1 артыкула 147 – наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, і па частцы 1 артыкула 139 – забойства – Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У дачыненні да мужчыны правядуць поўную судовую амбулаторную псіхалагічную і псіхіятрычную экспертызу. Канчатковая прававая ацэнка яго дзеянняў з’явіцца ў адпаведнасці з вынікамі расследавання.