Будынак аптэкі ў Залессі доўгі час стаяў зачыненым. Фота Аксаны Ярашонак.

На пытанні адказвае бабруйскі правізар Анастасія Цітова.

«Чытала, што пашырыўся шэраг лекаў, якія можна набыць без рэцэпту. Хацелася б даведацца падрабязней пра гэта», звярнулася ў Кацярына Жук.

На пытанне адказвае правізар Анастасія Цітова:

Новая пастанова, па якой пашыраны пералік водпуску лекавых сродкаў без рэцэпта, была выдадзена ад 8 лістапада 2021 года.

Па гэтым дакуменце ад 13 лістапада яшчэ шэраг лекавых сродкаў стаў адпускацца без рэцэпта.

Што ж гэта значыць для кожнага з нас: што цяпер шырэйшыя магчымасці для самалячэння? У каментары Міністэрства аховы здароўя пазначана, што пералік безрэцэптурных лекаў пашыраны для таго, каб пажылыя пацыенты і пацыенты з хранічнымі захворваннямі мелі магчымасць набываць прэпараты без неабходнасці выпісваць рэцэпт у перыяд пандэміі, таму што гэтыя дзве катэгорыі грамадзян найбольш успрымальныя да заражэння каранавірусам і цяжка пераносяць захворванне.

Таму тут трэба адзначыць некалькі важных момантаў. Па-першае, хранічныя пацыенты, якія маюць досвед прыёму дадзеных лекавых сродкаў. Першае прызначэнне, карэкціроўка дозы, замена на іншы прэпарат нават з той жа групы павінны абавязкова праводзіцца пад кантролем доктара. Так, на іх цяпер ускладзеная каласальная нагрузка ў сувязі з пандэміяй, але я ўсё ж не раю займацца пераборам усіх прэпаратаў Пераліку ці пачынаць прымаць які-небудзь з іх, таму што суседка параіла.

Па-другое, калі ўжо займаецеся самалячэннем, яно павінна быць пісьменным. Напрыклад, многія з нас з трапятаннем ставяцца да Ібукліна і часта ў яго рэцэптурныя часы ўпрошвалі адпусціць яго ў аптэцы, таму што толькі ён збівае тэмпературу. Так, збівае, але пры гэтым камбінацыя Ібупрафена з Парацэтамолам вельмі цяжкая для печані. Або той жа Домперыдон, які выкарыстоўваюць як супрацьрвотны сродак і нават ад ікаўкі, можа даць непрыемны адказ з боку нервовай сістэмы.

У цэлым жа гэтая пастанова накіраваная на тое, каб палегчыць жыццё многім пацыентам, якія вымушаныя праводзіць перыядычнае курсавое лячэнне або прафілактыку пэўнымі прэпаратамі. Галоўнае, памятайце, што «Усё ёсць яд, і нішто не пазбаўлена атрутнасці». Паспрачаюся толькі, што важная не толькі доза, але і адказнае прызначэнне. Не хварэйце!