Фота youtube.com.

У Мядзельскую міжраённую інспекцыю аховы расліннага і жывёльнага асяроддзя звяртаюцца аматары рыбалоўства з просьбай патлумачыць правілы зімовай рыбалкі. 

Інспектары паведамляюць, што згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства забараняецца пакідаць рыбалоўчыя прылады без нагляду. Калі спецыялісты знойдуць іх, то прызнаюць кінутымі.

Таксама забароненая аматарская рыбалка з выкарыстаннем «кружкоў», «жэрліц», «ставак», «калабашак» і іншых аналагічных сістэм, якія выкарыстоўваюцца ноччу, а таксама без пазначэння на іх прозвішча і ініцыялаў рыбака, які ловіць рыбу.

Забаронена ўязджаць і рухацца ў рыбалоўных угоддзях, у тым ліку пакрытых ільдом, на механічным транспарце.

Нельга таксама прымяняць двайныя і трайныя кручкі без блясны, штучнай або натуральнай прынады.

Забараняецца лавіць рыбу на адлегласці бліжэй за 50 метраў ад пазначаных рыбалоўных угоддзяў.

Нельга адначасова выкарыстоўваць адну або некалькі прылад з пяццю і больш кручкамі. Але гэты пункт мае некалькі выключэнняў. Так, на вадаёмах, перададзеных у арэнду або выкарыстанне арандатара, аматарская рыбалка можа быць арганізавана з агульнай колькасцю кручкоў – да дзесяці штук на рыбака. Такі спосаб арганізаваны за аплату. Напрыклад, на вадаёмах Нацыянальнага парку «Нарачанскі».

Інспектары нагадваюць, што працягваецца нераст сіга чудскага і рапушкі. Ад 1  лістапада па 15 снежня забаронена лавіць сіга, ад 15 лістапада па 20 снежня – рапушку.

У перыяд забароны павялічваюцца штрафы. Пры вылаве гэтых відаў рыб, акрамя штрафу, парушальнік павінен кампенсаваць урон, нанесены прыродзе.

Такім чынам, кожны злоўлены сіг і рапушка, незалежна ад памеру, будзе каштаваць 261 рубель.

А калі браканьер зловіць 12 рапушак вагой паўкілаграма, яго можа чакаць крымінальная адказнасць.

Калі вы ведаеце пра факты парушэння аховы навакольнага асяроддзя Мядзельская міжраённая інспекцыя просіць паведаміць пра гэта «тэлефон даверу +375 (17) 390-00-00 або па тэлефоне +375 (17) 974-18-98. Інфармацыю правераць.