Пра гэта паведамляюць у Маладзечанскім лясгасе.

Навагодняе дрэва можна будзе набыць у лясніцтвах – Гарадоцкім, Красненскім, Лебедзеўскім, Маладзечанскім, Радашкавіцкім.

Таксама лясгас паведамляе пра наступныя кропкі ў горадзе, дзе можна будзе набыць ялінку:

  • Вялікі Гасцінец, 143, каля ГЦ  «Модуль»;
  • Вуліца Прытыцкага, каля крамы «Капеечка»;
  • Вуліца Віленская, 125.

Кошты на ялінку або сасну наступныя:

  • ад 0,5 да метра і ад метра да двух – 15 рублёў;
  • ад двух да трох метраў – 20 рублёў;
  • ад трох да чатырох і ад чатырох да пяці – 70 рублёў

Калі раптам вам патрэбнае дрэва шасці, сямі і васьмі метраў, яго прапануюць за 120. Калі і такой вышыні недастаткова, бярыце ад васьмі да дзесяці метраў за 240, або ад дзесяці – за 360 рублёў.

Можна набыць ялінку або сасну ў кадцы:

  • да паўметра – 25 рублёў;
  • ад паўметра да метра – 30 рублёў;
  • ад аднаго метра да паўтара – 50.

А навагодні букет з яловых галінак будзе кашьаваць 10 рублёў.