ДТЗ адбылося сёння на аўтадарозе «Вілейка-Вязынь». Падрабязнасці расказаў старшы інспектар Вілейскай ДАІ Юры Высоцкі.

Па яго інфармацыі, каля дзевяці раніцы 44-гадовая жыхарка Ільі ехала за рулём аўто. На дзявятым кіламетры аўтадарогі, яна наехала на казулю. Жывёла загінула. Людзі не пацярпелі. У машыны – механічныя пашкоджанні.

Фота з месца здарэння забяспечанае Юрыем Высоцкім.