Навучэнцы з Вілейкі падчас майстар-класа. Фота uomoik.gov.by.

Дамову аб супрацоўніцтве гэтыя ўстановы заключылі для падрыхтоўкі навучэнцаў да паступлення і навучання ў БДТУ, паведамляюць у галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

Цяпер школа і ўніверсітэт будуць праводзіць сумесныя практычныя і тэарэтычныя заняткі для навучэнцаў. Кіраўніцтва ВНУ плануе аказваць метадычную дапамогу, садзейнічаць у падрыхтоўцы школьнікаў да навуковых турніраў, канферэнцый, алімпіяд.

Ужо 11 снежня навучэнцы з Вілейкі наведалі БДТУ і пазна1міліся з працай факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў. Падчас майстар-класу школьнікі паўдзельнічалі ў вызначэнні якасці таблетак.