Фота Настассі УТКІНАЙ.

Працягнецца адпрацоўка да 20 снежня, паведамілі ў АДАІ Вілейскага РАУС.

Падчас масіраванай адпрацоўкі задзейнічаюць не менш за 80 працэнтаў асабістага складу ДАІ. Таксама разам з работнікамі ДАІ тут паўдзельнічае РАУС.

Звернуць увагу на выкананне ўдзельнікамі дарожнага руху Правілаў, а таксама на парушэнні, якія з’яўляюцца асноўнымі прычынамі ДТЗ з цяжкімі наступствамі:

  • парушэнні Правілаў уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху, асабліва ў цёмны час;
  • непрадастаўленне перавагі ў руху пешаходам;
  • кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане альбо без пасведчання кіроўцы.