Ад 1 студзеня 2022 года памер месячнай мінімальнай заработнай платы складзе 457 рублёў. Гэтае рашэнне замацаванае пастановай Савета Міністраў №721 ад 14 снежня.

На бягучы год месячная мінімальная заработная плата ў Беларусі была ўстаноўлена ў памеры 400 рублёў.

Цяпер памер мінімальнага заробку павінен складаць не менш за 30% ад прагнознага значэння намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы па краіне.