Фота Настассі УТКІНАЙ.

Каронавірус уплывае на чалавечы мозг. У перыяд постковіднага сіндрому вынікі ўплыву – раздражняльнасць і частковая амнезія. Пра гэта ў інтэрв’ю з РБК паведаміў галоўны псіхіятр Міністэрства аховы здароўя Расіі Зураб Кекелідзэ.

Спецыяліст патлумачыў: адразу чалавек не разумее, што каронавірус прынёс нейкія наступствы.

– Пасля хваробы у большасці выпадкаў няма ніякіх скаргаў, а на самай справе, чалавек няправільна ацэньвае свае функцыі, – адзначыў доктар.

Ён прывёў прыклад спартсменаў, у якіх з’яўляюцца аддышка праз некалькі хвілін пасля пачатку інтэнсіўных заняткаў, якая не назіралася да хваробы. Акрамя таго, у перахварэлых назіраецца частковая амнезія, калі яны забываюць тыя ці іншыя словы, а таксама празмернае раздражненне.

– Ёсць іншыя парушэнні, па якіх мы зразумелі, што каронавірус неяк ўплывае на мозг, пранікае ў яго. У якую частку мозгу, пакуль невядома. Але што з цэнтральнай нервовай сістэмай, гэта захворванне звязана, гэта без сумненняў, – адзначыў псіхіятр.