Скрын з відэа tvr.by.

22-гадовага наркакур’ера з Маладзечна днямі арыштавалі ў Брэсце, паведамляе tvr.by.

Як расказалі ў міліцыі, малады чалавек на працягу апошніх трох месяцаў працаваў у адной з інтэрнэт-крам па продажы псіхатропаў. Ураджэнец Маладзечна для гэтага зняў кватэру ў Брэсце.

Падчас вышуку міліцыя знайшла і канфіскавала 15 закладак – больш за 16 грамаў спакаванага і гатовага да рэалізацыі параметылэфедрона. Дома ў падазраванага аператыўнікі таксама знайшлі парашковыя рэчывы расліннага паходжання, для якіх прызначаная хімічная эксперта.