Упершыню з часоў Другой сусветнай сёлета ў Расіі чакаецца больш за два з паловай мільёны памерлых.

Не менш складаная сітуацыя з нараджальнасцю — колькасць народжаных дзяцей будзе мінімальнай за 20 гадоў (1,4 мільёна), піша TJ.

Негатыўная дэмаграфічная карціна знайшла адлюстраванне ў рэкорднай з 1946 года натуральнай страце насельніцтва — больш за 1,1 мільёна чалавек за 2021 год (-7,5 на 1 000 жыхароў).

Пандэмія каронавіруса напрамую і ўскосна прывяла да залішняй смяротнасці ў 2020-2021 гадах, якая перавышае тэндэнцыі папярэдніх гадоў (2015-2019) на 28% ці амаль на мільён чалавек.