Кампанія HVILINA прэзентавала вынік супольнай супрацы з беларускай мастачкай з Маладзечна Лізаветай Чырвонцавай. Гадзіннікавая калекцыя VYCINANKA – натхнёная чараўніцтвам народнага фальклору, самабытнасцю беларускай культуры і міфалагічнымі матывамі.

За аснову калекцыі ўзялі тры творы мастачкі: «Дрэва жыцця з аленямі», «Папараць-кветка», «Людзі і дрэва».

Лізавета Чарвонцава – мастачка, якая прысвяціла больш за 30 гадоў працы з выцінанкай.

Яе творы складаюць экспазіцыі шматлікіх беларускіх і замежных музеяў, а таксама знаходзяцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце.

Выцінанка – від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ажурны ўзор, выразаны з чорнай, белай ці каляровай паперы, а таксама тэхніка традыцыйнага выразання з паперы.

– Для мяне выцінанка – гэта працяг маёй сямейнай традыцыі, развіццё  маладзечанскай школы выцінанкі. Сучасная беларуская выцінанка яднае ў сабе  традыцыйную фальклорную форму і прафесійнае станковае мастацтва, адрозніваецца выразнасцю кампазіцыі і стылізацыі выяў, лаканізмам формаў і сілуэтаў. У беларускай выцінанцы дасягаецца гармонія арнаментальных ажурных элементаў і сілуэтаў, – адзначае мастачка.

Дызайнеры і канструктары каманды HVILINA супольна з Лізаветай адаптавалі яе аўтарскія працы, увасобіўшы іх у дызайне наручных гадзіннікаў.

Мастачка падзялілася, што ўбачыць візуал сваіх прац на гадзінніках – гэта яе мара.

Vycinanka Susvietnaje Dreva (Tree of Life), натхнёная творам «Дрэва жыцця з аленямі»

Дрэва жыцця – гэта развіццё, узрост і рух уверх. Спіральныя элементы ў кроне дрэва – знак бясконцасці і плыні часу. Выявы аленяў азначаюць сувязь духоўнага з матэрыяльным. Яны з’яўляюцца пасярэднікамі паміж верхнім боскім светам і ніжнім светам продкаў. Іх рогі гэта галіны сусветнага дрэва, раслінныя матывы злучаныя з энергіяй урадлівасці.

У беларускай традыцыі алень быў адным з галоўных татэмных жывёл. У народнай твочасці гэта выява асацыявалася з узыходам, святлом, чысцінёй, абнаўленнем, адраджэннем і шляхетнасцю. Аленя параўноўваюць з Сонцам. Лічылася, што ў яго ёсць духоўная сіла і адвага для змагання са злом.

Гэта эмблема багацця, дастатку і гармоніі ў сямейным жыцці.

– У працы «Дрэва жыцця з аленямі» выява аленя арганічна зліваецца са знакавай формай дрэва і перадае закладзеную мной ідэю яднання статычнай і дынамічнай раўнавагі, – расказала мастачка.

Vycinanka Paparać-kvietka (Fern Flower), натхнёная творам «Папараць-кветка»

Міфалагічны сюжэт дадзенага твора апавядае пра кветку папараці – чароўную расліну, з загадкавым знакам купальскай ночы. Па паданні папараць квітнее толькі ў ноч на Івана Купалу ў лясным гушчары.

Лічылася, што чалавек, які здабыў кветку папараці, набудзе звышнатуральныя навыкі і веды: будзе разумець мову птушак, жывёл і раслін, зможа ўбачыць скарбы, схаваныя пад зямлёй.

Чароўная кветка заклікана адкрыць таму, хто яе знойдзе, таямніцы светабудовы, надарыць шчасцем і багаццем.

Старажытныя легенды кажуць пра тое, што знайсці папараць-кветку вельмі складана, бо злыя сілы будуць замінаць пошукам і палохаць, каб выратаваць свой чароўны скарб. Чалавек здолее знайсці кветку папараці, толькі калі зможа пераадолець свой самы патаемны страх і вытрымаць усе выпрабаванні.

Свята Івана Купалы пашырана сярод усходніх славянаў і прысвечана, на думку даследчыкаў, летняму сонцастаянню і найвышэйшаму росквіту прыроды. Аднак у найбольш архаічнай форме свята захавалася ў беларускай культуры.

Vycinanka Plyń Žyccia (Flow of Life), натхнёная творам «Плынь жыцця»

Дадзены твор – пра гарманічны саюз мужчыны і жанчыны, узаемавыручку, узаемнае каханне і падтрымку ў жыцці.

У беларускім фальклоры чалавека можна параўнаць з прыгожым моцным дрэвам. Дрэва адухаўлялі. Яно ажыццяўляла развіццё духоўнай сувязі і чалавечага роду.

– Выцінанка «Плынь жыцця» была маім разважаннем пра радавод кожнага чалавека, злучэнне розных сем’яў у адно магутнае дрэва. Колькі лёсаў стаць за кожнай сям’ёй і кожным чалавекам, і як адносіны ў парах уплываюць на жыццё і працяг кожнага роду, – расказвае Лізавета.

У сімволіцы выцінанкі птушкі на галінах дрэва пазначаюць душы будучых нашчадкаў і продкаў.  Арнамент у коле азначае салярны знак неўміручасці, бясконцага жыццёвага цыкла і крыніцы энергіі. Хвалістыя элементы сімвалізуюць плынь часу і вады як вечны рух, абнаўленне, ачышчэнне.

Гадзіннікі, якія забяспечаць вам максімальны камфорт

Лаканічная форма корпуса і стрэлак гарманічна падкрэслівае цыферблатНа задняй накрыўцы гравіроўкай адлюстраваны подпіс Лізаветы Чырвонцавай.

Корпус зроблены з нержавеючай сталі. У гадзінніку – мінеральнае шкло, кварцавы швейцарскі механізм і раменчык з натуральнай скуры.

Усё гэта заклікана забяспечыць максімальны камфорт у выкарыстанні аксэсуара.

Калекцыя VYCINANKA ужо даступная для перадзамовына якую дзейніе зніжка 25 працэнтаў. У продаж гадзіннікі паступяць у сакавіку.

Азнаёміцца з калекцыяй можна па спасылцы на сайце брэнда HVILINA.

ТАА «Гадзіннікавая мануфактура Хвiлiна» УНП 691779176.