Скрын з відэа УУС Мінаблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў канцы ліпеня ў краме каля чыгуначнай станцыі Пралескі на Маладзечаншчыне.

У ліпені 41-гадовы прадавец паведаміла ў міліцыю, што ў яе скралі кашалёк з грашыма. Звярнулася толькі на наступны дзень, бо думала, што сама пакінула кашалёк у іншым месцы.

Агульны ўрон склаў больш за 80 рублёў.

Пасля вывучэння запісаў камер відэаназірання, міліцыянеры звярнулі ўвагу на двух мужчын. Адзін з іх зайшоў у службовае памяшканне і праз пару секунд, паспяшаўся выйсці, нешта хаваючы.

Міліцыянеры працягваюць ўстанашліваць асобы двух пакупнікоў, якія могуць быць датычныя да знікнення кашалька.

Калі вам вядомыя людзі на відэа, патэлефануеце па тэлефоне: 8 (029) 118-55-64, (0176) 77-16-56, 102. Або звярнуцца ў РАУС: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.