У вілейскай школе №3. Фота з архіва РГ.

Надбаўка ўводзіцца загадам кіраўніка школы, гімназіі або іншай установы адукацыі ад 1 студзеня. Яе памер ‒ 100 працэнтаў базавай стаўкі – 207 рублёў. Надбаўка выплачваецца штомесяц. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі.

Гэтая сума за класнае кіраўніцтва (куратарства над вучэбнай групай) выплачваецца настаўнікам, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, а таксама выкладчыкам, якія выконваюць функцыі куратара вучэбнай групы ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.