прастуда

На пытанні адказвае бабруйскі правізар Анастасія Цітова.

«Растлумачце, калі ласка, ці сапраўды сасудазвужальныя прэпараты ад насмарку могуць нашкодзіць? Калі гэта так, то як правільна імі карыстацца?» (Марыя Аляксандраўна).

На пытанне адказвае правізар Анастасія Цітова:

−  Вы маеце рацыю, многія людзі сасудазвужальнымі сродкамі «ечаць насмарк. Але на справе − проста звужаюць сасуды, чым памяншаюць выдзяленне слізі. Але аб лячэнні гаворкі не ідзе.

Што такое наогул насмарк (рыніт)? Гэта сімптом, які суправаджае канкрэтнае захворванне. Ён бывае алергічны ці інфекцыйны. І ён праходзіць са знікненнем асноўнага захворвання, якое яго выклікала.

А сасудазвужальныя прэпараты, у сваю чаргу. прызначаныя толькі для палягчэння гэтага сімптому. Часцей у іх выкарыстанні маюць патрэбу дзеці, бо насмарк і закладзенасць носу могуць замінаць дзіцяці есці і спаць.

Дарослыя таксама карыстаюцца папулярнымі сродкамі пры прастудзе і алергіі. Але вельмі важна ведаць, што сасудазвужальныя  сродкі нельга ўжываць даўжэй за пяць дзён, бо развіваецца прывыканне, і без выкарыстання кропель ці спрэю дыхаць становіцца ўсё больш праблематычна. Таму неабходна звесці да мінімуму кратнасць і працягласць выкарыстання Ксіла-, Нафа-, Аксіметазаліна.

У аптэцы часта раяць да гэтых прэпаратаў набываць спрэі ці кроплі з солевымі растворамі. І гэта робіцца для таго, каб чалавек мог чаргаваць: пры адчуванні закладзенага, ацёклага носа ўжываў гіпертанічны солевы раствор, у іншых выпадках − ізатанічны.

Добра сябе таксама зарэкамендавалі прэпараты, якія змяшчаюць калоіднае серабро, якое працуе як антысептык.

Асабліва хачу перасцерагчы бацькоў. Не дапускайце перадазіроўкі сасудазвужальных сродкаў. Гэта можа прывесці да моцнага атручвання ў дзіцяці. Не думайце, што гэта ўсяго толькі у нос. Пры паступленні праз слізістую прэпарат дзейнічае на сасуды ўсяго арганізма.

Па гэтай прычыне сасудазвужальныя сродкі забароненыя цяжарным жанчынам, так як магчымае зваротнае звужэнне, у тым ліку сасудаў плацэнты. А ў гіпертонікаў звычайныя кроплі ў нос могуць павысіць ціск. Будзьце ўважлівыя пры прыёме лекавых сродкаў! Не хварэйце!