Нямецкая паштоўка з сайта hny.by.

Зусім хутка Каляды і Новы год. Дзятва будзе чакаць казачнага дзеда. А вы ведаеце што-небудзь пра нямецкага Дзеда Мароза?

Як завуць нямецкага Дзеда Мароза

Прататыпам зімовага чараўніка ў Германіі лічыцца Німанд. У перакладзе з нямецкага імя азначала «ніхто».

Паслухмяныя дзеці на свята атрымвалі ад яго салодкі падарунак, якія ён пакідаў у загадзя падрыхтаванай для  гэтага  талерцы.

На змену Німанду прыйшоў Святы Нікалаўс са сваім памочнікам Кнехтам Рупертам, а потым з’явіўся Вайнахтсман. У адрозненне ад Святога Нікалаўса – гэта свецкі персанаж. Першыя згадкі пра яго сустракаюцца ў 19 стагоддзі. Лічыцца,  што ён з’явіўся пад уплывам Санта-Клаўса. Вайнахтсман  прыносіць дзецям падарункі  на Каляды.

Як выглядае нямецкі Дзед Мароз

Спрадвечна Вайнахтсман быў звонку падобны да нашага Дзеда Мароза: сівабароды дзед у доўгім футры і цёплай шапцы. Менавіта такім малявалі  Вайнахтсмана на старых нямецкіх паштоўках.

Нямецкага Дзеда Мароза не заўсёды малявалі ў чырвоным каптане. У яго ёсць некалькі футраўчырвонаесіняебелае.

Сёння Вайнахтсман звонку ўсё больш паходзіць на СантаКлаўса. Гэта таўставаты  лагодны стары. У яго вялікая белая барада, часта ён ходзіць у акулярах. З сабой ён нясе мяшок падарункаў для дзяцей.

Рэзідэнцыя Вайнахтсмана

У Хімельпфордзе ў Вайнахтс мана ёсць уласная рэзідэнцыя. Туды дзеці могуць прыехаць і пагутарыць з зімовым чараўніком.

Вайнахтсман не толькі прымае там гасцей, але і працуе. Да Каляд ён павінен адказаць на тысячы лістоў ад дзяцей з розных куткоў планеты і падрыхтаваць падарункі.

А пра нямецкую Снягурку чытайце ТУТ.