Марозная Вілейшчына. Фота Аксаны Ярашонак.

Надвор’е ў Беларусі ў аўторак, 21 снежня, будзе вызначацца халоднай устойлівай масай, якая прыходзіць з поўначы Еўропы.

Па ўсёй краіне абяцаюць воблачна з праясненнямі, ноччу месцамі, а днём шмат дзе пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог будзе галалёд, вецер паўночны і паўночна-заходні, 5-11 м/с.

Тэмпература паветра ноччу чакаецца -8..-14°С, пры праясненнях можа апускацца да -15..-18°С. Днём абяцаюць ад -4°С на паўночным захадзе да -12°С на паўночным усходзе краіны.

У наступныя дні пахаладае, тэмпература можа апускацца да -20°С у сераду і да -23°С у чацвер.