Ад раніцы на пляцоўцы каля ГЦ «Модуль» запахла Новым годам і Калядамі. Тут размясціўся кірмаш ялінак. Сёння гандлююць першы дзень.

Па словах прадаўца, набыць ялінку пакуль паспеў толькі адзін пакупнік. Некаторыя падыходзілі, цікавіліся коштамі і тым, як доўга сімвал свята прастаіць дома не абсыпаючыся.

Цэны на ялінкі – ад 10 да 30 рублёў, залежаць ад вышыні і пышнасці дрэўца. Працаваць кірмаш будзе да 31 снежня.

Фота аўтара.

Ці можна сячы навагоднюю ялінку ў лесе