Пасяджэнне рады па прыняцці мастака ў Саюз адбылося сёння. Даведаліся ў Эдуарда Уладзіміравіча, чаму гэтае ўступленне – радасць і адказнасць для яго.

– Я лічыў і лічу сябе больш камерным мастаком. У творчасці прывык адказваць толькі за сябе і да розных творчых суполак ставіўся спакойна. Але апошнім часам разумею, што трэба быць у нейкім стане, належаць да суполкі прафесіяналаў, аднадумцаў. Звярнуў увагу на тых калег, якія сёння былі на радзе: усе – з агнём у душы. Гэта, канешне, радасна, – падзяліўся мастак з журналістам.

Але, па словах Эдуарда Уладзіміравіча, уступленне ў Саюз мастакоў – для яго не толькі радасць, але і адказнасць:

– Раней я ў сваёй творчасці і думках адказваў толькі за сябе, а цяпер з’яўляюся часткай суполкі аднадумцаў, што вельмі важна.

Пры выставу Эдуарда Мацюшонка ў Вілейцы мы пісалі раней.