Фота astrakhanfm.ru.

Для ўсіх катэгорый грамадзян, якія прыбылі з-за мяжы, ад 21 снежня адмянілі самаізаляцыю, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.

Але асобы, якія ўжо атрымалі патрабаванні аб самаізаляцыі да ўступлення ў сілу пастановы, ад самаізаляцыі не вызваляюцца.

Акрамя таго, цяпер дазволена перасячэнне мяжы законнымі прадстаўнікамі (бацькамі, усынавіцелямі (удачарыцелямі), апекунамі (папячыцелямі), якія суправаджаюць непаўналетніх асоб, якія выязджаюць з краіны для атрымання адукацыі ў замежных адукацыйных арганізацыях.

Перасячэнне мяжы названай катэгорыяй магчыма не часцей аднаго разу за тры месяцы.